Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тана́льны

(с.-лац. tonalis)

1) які мае адносіны да тону, гукавы або колеравы;

2) які вызначаецца гамай, што ляжыць у аснове мелодыі, музычнага твора.

танаме́трыя

(ад гр. tonos = напружанне + -метрыя)

вымярэнне артэрыяльнага ціску пры дапамозе танометра.

танапла́ст

(ад гр. tonos = напружанне + -пласт)

мембрана, якая абмяжоўвае вакуоль вакуолю расліннай клеткі.

тана́рм

(ням. Tonarm, ад Ton = гук + Arm = рука)

прыстасаванне для замацавання адаптара (гуказдымальніка) у прайгравальніку грамафонных пласцінак.

танатало́гія

(ад гр. thanatos = смерць + -логія)

раздзел медыцыны, які вывучае працэсы, што адбываюцца ў арганізме ў перадсмяротныя моманты і пасля смерці.

танатафо́бія

(ад гр. thanatos = смерць + -фобія)

псіхічны разлад, які заключаецца ў тым, што чалавек паталагічна баіцца смерці.

танатацэно́з

(ад гр. thanatos = смерць + цэноз)

скапленне мёртвых жывёл і раслін або іх рэшткаў, узнікненню якога садзейнічала, напр. стыхійнае бедства (паводка, лясны пажар, смерч і інш.).

тана́тус

(н.-лац. thanatus)

павук сям. бакаходаў светла-карычневай афарбоўкі, з ружавата-жоўтым брушкам, які жыве на глебе і ў траве.

танбу́р

гл. тамбур.

та́нга

(ісп. tango)

парны бальны танец з энергічным рытмам, а таксама музыка да гэтага танца.