Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

спі́нар

(ад англ. spin = вярцецца)

матэматычная велічыня, якая характарызуецца асаблівым законам ператварэння ў выпадку пераходу ад адной сістэмы каардынат да іншай.

спіне́т

(іт. spinetta, ад Spinetti = прозвішча іт. музычнага майстра)

невялікі клавесін чатырохвугольнай або трохвугольнай формы з адзінарнымі струнамі і гукарадам да чатырох актаў.

спі́ніг

(англ. spinning, ад spin = вярцецца)

рыбалоўная снасць, якая складаецца з вудзільна, катушкі з наматанай лёскай і блясны.

спінтарыско́п

(ад гр. spintharis = іскра + -скоп)

прыбор для візуальнага вывучэння альфа-часціц, якія выпраменьваюцца радыеактыўнымі рэчывамі.

спірагі́ра

(н.-лац. spirogyra, ад гр. speira = выгіб + gyros = кола)

ніткаватая зялёная водарасць сям. спірагіравых, якая трапляецца ў прэсных вадаёмах са стаячай вадой, утвараючы пену.

спірагра́ма

(ад лац. spirare = дыхаць, выдыхаць + -грама)

графічны адбітак рухаў лёгкіх у працэсе работы.

спірагра́фія

(ад лац. spirare = дыхаць, выдыхаць + -графія)

запіс работы лёгкіх пры дапамозе спірографа (гл. таксама пнеўмаграфія).

спіра́ль

(фр. spirale, ад гр. speira = выгіб)

1) мат. незамкнутая крывая лінія, якая ўтварае шэраг завіткоў вакол пункта на плоскасці або вакол восі;

2) спружына або дрот у выглядзе віткападобнай лініі (напр. с. электрычнай пліткі).

спіраме́тра

(н.-лац. spirometra)

гельмінт сям. дыфілабатрыідаў; паразітуе ў кішэчніку драпежных млекакормячых.

спіраме́трыя

(ад лац. spirare = дыхаць, выдыхаць + -метрыя)

вымярэнне жыццёвай ёмістасці лёгкіх пры дапамозе спірометра.