Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

спангіпе́ліс

(н.-лац. spongipellis)

губавы базідыяльны грыб сям. порыевых, які расце ў розных лясах на адмерлай драўніне.

спангі́т

(ад гр. spongos = губка)

скамянелая марская губка.

спандылёз

(гр. spondylos = пазванок)

сплюшчванне і зрастанне пазванкоў паміж сабой у чалавека і пазваночных жывёл, выкліканае траўмамі, парушэннем абмену рэчываў, функцый залоз унутранай сакрэцыі.

спандылі́т

(ад гр. spondylos = пазванок)

хранічнае запаленне пазванкоў.

спанды́ліум

(ад гр. spondylos = пазванок)

моцна развіты зубны апарат ракавіны ў некаторых пласціністажабравых малюскаў.

спандыло́зіум

(н.-лац. spondylosium)

ніткаватая зялёная водарасць сям. дэсмідыевых, якая трапляецца ў азёрах, балотах, радзей у рэках, вадасховішчах і сажалках.

спандэ́й

(гр. spondeios)

двухскладовая стапа (у антычным вершаскладанні — з двух доўгіх складоў, у сілаба-танічным — з двух націскных складоў).

спаніе́ль

(англ. spaniel, ад лац. hispanus = іспанскі)

парода даўгашэрсных каратканогіх паляўнічых сабак з вялікімі вісячымі вушамі.

спанта́нны

(лац. spontaneus = адвольны)

выкліканы ўнутранымі прычынамі, без знешніх уздзеянняў (напр. с-ае развіццё).

спарабла́ст

(ад спора + -бласты)

утварэнні, якія ўзнікаюць пры спарагоніі.