Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэйсфе́дэр

(ням. Reißfeder, ад reißen = крэсліць + Feder = пяро)

чарцёжны інструмент для правядзення ліній тушшу.

рэйсшы́на

(ням. Reißschine, ад reißen = крэсліць + Schiene = стрыжань)

вялікая чарцёжная лінейка з перакладзінай пад прамым вуглом з аднаго канца.

рэ́йтар

(ням. Reiter = коннік)

1) наёмны салдат кавалерыі ў арміях Зах. Еўропы, Польшчы і Вялікага княства Літоўскага ў 16—17 ст. і ў Расіі ў 17 ст.;

2) металічны зажым заціск, які надзяваецца на карткі для зручнасці карыстання імі ў картатэцы;

3) гірка на аналітычных вагах.

рэйту́зы

(ням. Reithosen)

1) вузкія штаны ў абцяжку (першапачаткова для верхавой язды);

2) жаночыя або дзіцячыя звычайна доўгія вязаныя штаны.

рэ́йтынг

(англ. rating = ацэнка, клас, разрад)

індывідуальны лікавы каэфіцыент ацэнкі палітычнай, грамадскай, культурнай і іншай дзейнасці як розных арганізацый, так і асобнага чалавека; выводзіцца на аснове вынікаў якога-н. галасавання, сацыялагічных апытванняў, анкет або паказчыкаў дасягненняў (напр. у спорце).

рэйх

(ням. Reich = дзяржава, імперыя);

Трэці рэйх — германская імперыя, гітлераўская Германія.

рэйхсба́нк

(ням. Reichsbank)

афіцыйная назва цэнтральнага эмісійнага банка ў Германіі да 1945 г. (параўн. бундэсбанк).

рэйхсба́ннер

(ням. Reichsbanner)

ваенізаваныя арганізацыі ў Германіі ў 1924—1933 гг. для абароны рэспублікі ад манархічнай рэакцыі.

рэйхсве́р

(ням. Reichswehr, ад Reich = дзяржава + Wehr = абарона)

узброеныя сілы Германіі ў 1919—1935 гг. (параўн. бундэсвер, вермахт).

рэйхскамісарыя́т

(ням. Reichskommissariat)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, створаная нямецкімі акупацыйнымі ўладамі на акупіраванай тэрыторыі СССР.