Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэпазі́цыя

(лац. repositio = аднаўленне)

упраўка зрушанай косці пры пераломе, а таксама ўпраўка вывіхнутай канечнасці.

рэпара́цыі

(п.-лац. reparatio = аднаўленне)

пакрыццё страт, панесеных у час вайны краінай-пераможцай, за кошт пераможанай дзяржавы, вінаватай у разгортванні вайны.

рэпарта́ж

(фр. reportage, ад англ. repoit = паведамляць)

інфармацыя па радыё, тэлебачанні, паведамленне ў газеце аб мясцовых здарэннях, падзеях.

рэпартым’е́нта

(ісп. repartimiento = размеркаванне)

сістэма закабалення ў іспанскіх калоніях Амерыкі, якая заключалася ў размеркаванні паміж каланістамі зямель разам з карэнным насельніцтвам.

рэпарцёр

(англ. reporter)

работнік газеты, радыё, тэлебачання, які дастаўляе рэдакцыі звесткі аб падзеях і здарэннях мясцовага жыцця.

рэпатрыі́раваць

(лац. repatriare)

вяртаць на радзіму ваеннапалонных, бежанцаў, перасяленцаў.

рэпатрыя́нт

(п.-лац. repatrians, -ntis)

асоба, якая вяртаецца на радзіму ў выніку рэпатрыяцыі.

рэпатрыя́цыя

(с.-лац. repatriatio)

вяртанне на радзіму ваеннапалонных, бежанцаў, перасяленцаў.

рэпеле́нты

(англ. repellents, ад лац. repellens, -ntis = які адганяе)

хімічныя рэчывы для адпалохвання адпужвання насякомых, птушак, грызуноў, якія шкодзяць пасевам (параўн. атрактанты).

рэпе́лер

(англ. repeller, ад лац. repellere = адпіхаць, адбіваць)

1) адбіўны электрод у адбіўным клістроне;

2) ветракола ветравага рухавіка.