Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэле́

(фр. relais)

прыбор для аўтаматычнага замыкання або размыкання электрычнага ланцуга пры пэўных умовах, на якія гэты прыбор павінен рэагаваць.

рэлева́нтны

(англ. relevant, ад с.-лац. relevans, -ntis)

здольны служыць для адрознення моўных адзінак.

рэлега́цыя

(лац. relegatio)

1) уст. ссылка рэцыдывістаў у калоніі з суровымі кліматычнымі ўмовамі;

2) выключэнне вучня са школы або студэнта з навучальнай установы.

рэле́й

[англ. J. Rayleigh = прозвішча англ. фізіка (1842—1919)]

адзінка ўдзельнага акустычнага супраціўлення, роўная ўдзельнаму акустычнаму супраціўленню асяроддзя, пры якім гукавы ціск 1 дын/см​2 выклікае ваганні часцінак асяроддзя з хуткасцю 1 см/с.

рэлі́гія

(польск. religia, ад лац. religio)

форма грамадскай свядомасці, у аснове якой ляжыць вера ў існаванне звышнатуральных сіл (багоў, духаў, анёлаў і інш).

рэліква́рый

(п.-лац. reliquarium)

сховішча для рэліквій.

рэлі́квія

(лац. reliquiae = рэшткі, астанкі)

1) прадмет рэлігійнага пакланення (напр. мошчы);

2) прадмет, які беражліва захоўваецца як памяць аб мінулым (напр. гістарычная р., сямейная р.).

рэлі́кт

(лац. relictum = пакінуты)

арганізм, рэч або з’ява, якія засталіся як перажыткі ад мінулых эпох.

рэлі́ктавы

(ад рэлікт)

які мае адносіны да рэлікта; які з’яўляецца рэліктам;

р-ыя арганізмы — арганізмы, якія зберагліся ад мінулых геалагічных эпох;

р-ае возера — возера, якое з’яўляецца рэшткай былога мора або вялікага возера.

рэлье́ф

(фр. relief)

1) сукупнасць няроўнасцей на зямной паверхні, якія ўтварыліся ў выніку ўзаемадзеяння эндагенных і экзагенных працэсаў; выступае ў формах мегарэльефу, макрарэльефу, мезарэльефу і мікрарэльефу;

2) выпуклы скульптурны малюнак на плоскасці (напр. барэльеф, гарэльеф).