Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэаба́за

(ад гр. rheos = цячэнне, паток + база)

найменшая сіла пастаяннага электрычнага току, якая можа выклікаць узбуджэнне ў жывых тканках.

рэабіёнты

(ад гр. rheos = цячэнне, паток + біёнты)

тое, што і рэафілы.

рэабілітава́ць

(с.-лац. rehabilitare)

1) аднаўляць у ранейшых правах, вяртаць добрае імя беспадстаўна абвінавачанай асобе;

2) вяртаць добрую рэпутацыю.

рэабіліта́цыя

(с.-лац. rehabihtatio)

1) аднаўленне ў ранейшых правах, вяртанне добрага імя беспадстаўна абвінавачанай асобе;

2) вяртанне добрай рэпутацыі;

3) мед. мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку інваліднасці, эфектыўнае і ранняе вяртанне хворых і інвалідаў да грамадска карыснай працы.

рэабсо́рбцыя

(ад рэ- + абсорбцыя)

зваротнае ўсмоктванне вады з першаснай мачы ў ныркавых каналах, у выніку чаго ўтвараецца канчатковая мача, якая выдаляецца з арганізма.

рэагава́ць

(ад рэ- + лац. agere = дзейнічаць)

1) адклікацца, адказваць пэўным чынам на знешнія раздражненні (напр. р. на святло);

2) выяўляць свае адносіны да дзеяння, выказвання каго-н.;

3) уступаць у хімічную рэакцыю (аб рэчывах).

рэаге́нт

(ад рэ- + агент)

адно з рэчываў, якое ўдзельнічае ў хімічнай рэакцыі.

рэагра́ма

(ад гр. rheos = цячэнне + -грама)

запіс напаўнення кроўю сасудаў і капіляраў, зроблены пры дапамозе рэографа.

рэагра́фія

(ад гр. rheos = цячэнне + -графія)

метад даследавання функцыі кровазвароту, заснаваны на запісе напаўнення кроўю сасудаў і капіляраў пры дапамозе рэографа.

рэакліматыза́цыя

(ад рэ- + акліматызацыя)

аднаўленне мясцовых відаў жывёл і раслін у пэўным раёне, дзе яны раней жылі, але потым зніклі ў сувязі з рэзкай зменай асяроддзя або ў выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека.