псіхагігіе́на
(ад псіха- + гігіена)
раздзел гігіены, які вывучае ўплыў навакольных умоў на псіхічнае здароўе чалавека, распрацоўвае меры для яго захавання.
псіхагігіе́на
(ад псіха- + гігіена)
раздзел гігіены, які вывучае ўплыў навакольных умоў на псіхічнае здароўе чалавека, распрацоўвае меры для яго захавання.
псіхадыягно́стыка
(ад псіха- + дыягностыка)
тэорыя і тэхніка даследаванняў, накіраваная на акрэсліванне псіхічных уласцівасцей, што характэрны для дадзенай асобы.
псіхаідэало́гія
(ад псіха- + ідэалогія)
сукупнасць псіхічных і ідэалагічных рыс, якія характарызуюць чалавека, грамадства, клас.
псіхалагі́зм
(ад псіха- + -лагізм)
1) ідэалістычны кірунак у філасофіі, які лічыць асновай філасофскай навукі псіхалогію;
2) паглыблены паказ псіхічных, духоўных перажыванняў, глыбокі псіхічны аналіз.
псіхаламаркі́зм
(ад псіха- + ламаркізм)
адзін з кірункаў неаламаркізму, прадстаўнікі якога лічаць крыніцай эвалюцыі жывой прыроды дзеянні псіхічных фактараў; разнавіднасць аўтагенезу.
псіхале́птыкі
(ад псіха- +
тое, што і нейралептыкі.
псіхалінгві́стыка
(ад псіха- + лінгвістыка)
раздзел мовазнаўства, які вывучае моўныя з’явы з пазіцый псіхалогіі і матэматычнай сувязі.
псіхало́гія
(ад псіха- + -логія)
1) навука аб псіхіцы;
2) сукупнасць псіхічных працэсаў у пэўных умовах (
3) асаблівасці характару, духоўны склад (
псіхамані́з
(ад псіха- + манізм)
ідэалістычны погляд, які лічыць рэчаіснасць толькі адбіткам нашай свядомасці.
псіхамато́рны
(ад псіха- +
звязаны з нервова-рухальным апаратам, з рухальным узбуджэннем.