Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

псарапто́з

(н.-лац. psoroptos)

інвазійная хвароба жывёл, якая выклікаецца кароставымі кляшчамі; наскурная кароста.

псарыя́з

(н.-лац. psoriasis, ад гр. psoriao = пакутую на хваробу скуры)

хранічнае захворванне скуры, выкліканае парушэннем дзейнасці нервовай сістэмы; лускаваты лішай.

псатырэ́ла

(н.-лац. psathyrella)

шапкавы базідыяльны грыб сям. гнаевіковых, які расце на глебе, гною, адмерлай драўніне, часам на жывой драўніне і шапкавых грыбах; ядомы.

псеўда-

(гр. pseudos = выдумка, хлусня)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «несапраўдны», «надуманы», «ілжывы».

псеўдаактынаміко́з

(ад псеўда- + актынамікоз)

тое, што і актынабацылёз.

псеўдаартро́з

(ад псеўда- + гр. arthron = сустаў)

рухомае з’яднанне частак паталагічна змененай трубчастай косткі, якое ўтварылася на месцы пералому; несапраўдны сустаў.

псеўдагалапе́дыя

(н.-лац. pseudoholopedia)

каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. мерысмапедыевых, якая пашырана ў прэсных і салёных водах.

псеўдага́мія

(ад псеўда- + -гамія)

1) палавы працэс у многіх вышэйшых грыбоў;

2) утварэнне зародка ў насенні пакрытанасенных раслін без апладнення пры абавязковай стымуляцыі пыльцовай трубкай.

псеўдагермафрадыты́зм

(ад псеўда- + гермафрадыт)

разнавіднасць гермафрадытызму, калі палавыя органы і другасныя палавыя прыметы асобіны не адпавядаюць характару палавой залозы.

псеўдаго́тыка

(ад псеўда- + готыка)

стылістычны кірунак у заходнееўрапейскай архітэктуры 18 — пач. 20 ст., які характарызаваўся эклектычным выкарыстаннем форм готыкі.