Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

неўрапа́тыя

(ад неўра- + -патыя)

парушэнне дзейнасці цэнтральнай нервовай сістэмы ў чалавека.

неўрастэ́нік

(ад неўра- + гр. asthenikos = слабасільны)

чалавек, які хварэе на неўрастэнію.

неўрастэні́я

(ад неўра- + гр. astheneia = слабасць)

функцыянальнае расстройства цэнтральнай нервовай сістэмы, якое выклікаецца гал.ч. ператамленнем.

неўрафібрамато́з

[ад неўра + фібра- + гр. (onk)oma, -atos = пухліна]

тое, што і нейрафібраматоз.

неўрафібры́лы

(ад неўра- + фібрылы)

тое, што і нейрафібрылы.

неўро́з

(н.-лац. neurosis, ад гр. neuron = жыла, нерв)

функцыянальнае нервова-псіхічнае захворванне, якое развіваецца пад уплывам цяжкіх перажыванняў, стрэсаў, псіхічнага перанапружання і інш.

неўро́лаг

(ад неўра- + -лаг)

спецыяліст у галіне неўралогіі.

неўро́ма

(н.-лац. neuroma, ад гр. neuron = жыла, нерв)

пухлінападобнае разрастанне элементаў нервовых валокнаў у арганізме чалавека і жывёл.

неўро́н

(гр. neuron = жыла, нерв)

тое, што і нейрон.

неўрыле́ма

(ад неўра- + гр. lemma = скурка)

абалонка нервовых валокнаў.