Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нейрагумара́льны

(ад нейра- + гумаральны)

звязаны з сумесным уздзеяннем нервовай сістэмы і гумаральных фактараў на органы, тканкі і фізіялагічныя працэсы (напр. н-ая рэгуляцыя).

нейрадэрмі́т

(ад нейра- + гр. derma = скура)

захворванне скуры, выкліканае нервова-псіхалагічнымі стрэсамі.

нейракераці́н

(ад нейра- + керацін)

бялок групы керацінаў, які змяшчаецца ў белым рэчыве мозгу і ў абалонках нерваў.

нейракіберне́тыка

(ад нейра- + кібернетыка)

раздзел біялагічнай кібернетыкі, які вывучае арганізацыю элементаў, аддзелаў аналізатараў, аналізатарскіх сістэм і ўсёй нервовай сістэмы арганізма.

нейралептаналгезі́я

(ад нейра- + гр. leptos = лёгкі + аналгезія)

штучнае абязбольванне, якое дасягаецца камбінаваным прыёмам болепатольных і нейралептычных сродкаў.

нейрале́птыкі

(ад нейра- + гр. leptikos = які аблягчае)

лекавыя рэчывы, якія аказваюць супакойлівае дзеянне на цэнтральную нервовую сістэму і аслабляюць некаторыя сімптомы псіхозаў (трызненне, галюцынацыі, страх, трывогу і інш.).

нейралепты́чны

(ад нейра + гр. leptikos = які аблягчае);

н-ыя сродкі — тое, што і нейралептыкі.

нейралімфамато́з

[ад нейра- + лімфа + гр. (onk)oma, -atos = пухліна]

вірусная хвароба курэй, індыкоў, фазанаў, радзей галубоў і качак; марака хвароба.

нейралінгві́стыка

(ад нейра- + лінгвістыка)

раздзел нейрапсіхалогіі, які вывучае працэсы ў цэнтральнай нервовай сістэме, звязаныя з вымаўленнем і распазнаваннем моўных выказванняў.

нейрало́гія

(ад нейра- + -логія)

тое, што і неўралогія.