Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

негры́лы

(ісп. negrillo, ад negro = чорны)

прадстаўнікі негрыльскай расы, афрыканскія пігмеі.

негрыто́сы

(ісп. negrittos, ад negro = чорны)

прадстаўнікі некаторых этнічных груп Паўд.-Усх. Азіі; азіяцкія пігмеі.

негрыцю́д

(фр. nègritude, ад лац. niger = чорны)

сістэма нацыянальных поглядаў, якая прапагандуе ідэю перавагі негрыцянскай культуры і яе носьбітаў над культурай белай расы.

не́гус

(эфіоп. negus, ад negusa nagast = цар цароў)

тытул эфіопскага імператара да 1975 г.