Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

неаглабалі́зм

(ад неа- + фр. global = глабальны)

імкненне вялікай дзяржавы да сусветнага панавання.

неаго́тыка

(ад неа- + готыка)

умоўная назва кірункаў у архітэктуры 18—19 ст., якія пераймалі формы, а часам і канструкцыі сярэдневяковай готыкі; несапраўдная готыка.

неадарвіні́зм

(ад неа- + дарвінізм)

1) тое, што і вейсманізм;

2) кірунак у эвалюцыйным вучэнні, які з’яўляецца спробай абнаўлення класічнага дарвінізму на аснове дапушчэння выключнай ролі натуральнага адбору ў эвалюцыі арганізмаў.

неадыкумары́н

(ад неа- + гр. dis = двойчы + кумарын)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца для прафілактыкі і лячэння трамбозаў, тромбафлебітау, эмбалій.

неады́м

(ад неа- + гр. didymos = падвойны)

хімічны элемент, серабрыста-белы метал, які належыць да лантаноідаў, выкарыстоўваецца як кампанент лазерных матэрыялаў.

неазо́й

(ад неа- + -зой)

тое, што і кайназой.

неазо́йскі

(ад неазой);

н-ая эра — тое, што і неазой.

неаімпрэсіяні́зм

(ад неа- + імпрэсіянізм)

плынь у заходнееўрапейскім жывапісе канца 19 — пач. 20 ст., прадстаўнікі якой развівалі тэндэнцыі позняга імпрэсіянізму, надавалі метадычны характар прыёмам раскладання складаных тонаў на чыстыя колеры.

неаіндуі́зм

(ад неа- + індуізм)

рэлігійна-філасофскае вучэнне ў Індыі як рэфармаваная форма індуізму.

неакаланіза́тар

(ад неа- + каланізатар)

асоба, якая праводзіць палітыку неакаланіялізму.