Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

крымінало́гія

(ад лац. crimen, -minis = злачынстаа + -логія)

навука, якая вывучае злачыннасць як сацыяльную з’яву.

крыміна́льны

(лац. criminalis)

звязаны са злачынствам, злачынны.

крыміно́лаг

(ад крыміналогія)

спецыяліст у галіне крыміналогіі.

крыназо́і

(н.-лац. crinozoa)

падтып беспазваночных жывёл тыпу ігласкурых, якія пашыраны ў марскіх водах.

крынаідэ́і

(н.-лац. crinoidea)

клас беспазваночных жывёл тыпу ігласкурых, якія пашыраны ў марскіх водах; марскія лілеі.

крыналі́н

(фр. crinoline, ад лац. crinis = волас + linum = палатно)

шырокая спадніца на тонкіх абручах, стальных або з кітовага вуса.

крыніта́рыя

(н.-лац. crinitaria)

травяністая расліна сям. складанакветных з лінейным лісцем і дробнымі залаціста-жоўтымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная пераважна ў Еўразіі, у т.л. на Беларусі.

кры́нум

(ад гр. krinon = лілея)

цыбульная травяністая расліна сям. амарылісавых з буйнымі кветкамі ў парасоністых суквеццях, пашыраная ў тропіках і субтропіках; некаторыя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя.

крып

(англ. creep = паўзці)

павольная пластычная дэфармацыя матэрыялаў пад дзеяннем пастаяннай нагрузкі; паўзучасць металаў.

кры́пта

(гр. krypte = круты падземны ход, тайнік)

1) падземнае памяшканне са скляпеннямі ў старажытных грэкаў і рымлян;

2) капліца пад храмам для пачэсных пахаванняў у сярэдневяковай заходнееўрапейскай архітэктуры;

3) мед. паглыбленне ў паднябенных міндалінах.