Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

крухма́л

(польск. krochmał, ад с.-в.-ням. kraft-mël, kracht-mël)

1) вуглявод, які ўтвараецца ў зялёных частках раслін і адкладваецца ў клубнях, насенні, лісці;

2) белы парашок, які атрымліваецца з некаторых раслін; прымяняецца ў харчовай, хімічнай і тэкстыльнай прамысловасці.

круцыа́та

(н.-лац. cruciata)

травяністая расліна сям. марэнавых з падоўжаным лісцем і зеленавата-жоўтымі кветкамі, пашыраная ў Еўразіі; выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.

круцыге́нія

(н.-лац. crucigenia)

каланіяльная зялёная водарасць сям. сцэнадэсмавых, якая трапляецца ў планктоне прэсных вадаёмаў.

крушо́н

(фр. cruchon = маленькі гарлач)

1) сумесь белага сталовага віна з каньяком або ромам, у якую дадаюць цукар, свежыя фрукты, часам шампанскае;

2) асвяжальны фруктовы напітак.