Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кракірава́ць

(фр. croquer)

стукаць сваім шарам у шар праціўніка пры гульні ў кракет.

кракле́

(фр. croquelé)

сетка тонкіх трэшчын на паліванай паверхні керамічных вырабаў.

крако́смія

(н.-лац. crocosmia)

травяністая расліна сям. касачовых з мечападобным лісцем і аранжава-чырванаватымі кветкамі, пашыраная ў трапічнай і Паўд. Афрыцы; выкарыстоўваецца ў кветкаводстве Беларусі.

кра́ма

(польск. kram, ад с.-в.-ням. kram)

магазін.

краманьёнец

(ад фр. CroMagnon = назва пячоры ў Францыі)

непасрэдны продак сучаснага чалавека, які жыў у эпоху позняга палеаліту.

кра́мбал

(гал. kraanbalk)

невялікі кран для падымання якара на судна ўручную.

кра́мбе

(н.-лац. crambe)

травяністая расліна сям. крыжакветных, якая ў дзікім стане расце ў Афрыцы; вырошчваецца як агародная культура; абісінская капуста.

крампава́ць

(ням. krempeln)

надаваць бляск ваўняным тканінам, прыгладжваючы ворс.

кран

(ням. Kran)

1) невялікая трубка з засаўкай ці рухомай пробкай для выпускання з рэзервуара або трубаправода вадкасцей, газаў;

2) механізм для пад’ёму і перамяшчэння грузаў (пад’ёмны к.).

крана́рцый

(н.-лац. cranartium)

базідыяльны грыб сям. меламспоравых, які развіваецца на хвойных пародах дрэў і ягадных культурах.