Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вержэ́

(фр. vergé)

гатунак паперы, на якой ёсць узор (вадзяныя знакі) у выглядзе буйной прамавугольнай сеткі.

ве́ркблей

(ням. Werkblei, ад Werk = выраб + Blei = свінец)

свінец з прымессю іншых металаў, які атрымліваецца пры плаўцы свінцовых руд.

ве́ркбунд

(ням. Werkbund = вытворчы саюз)

аб’яднанне архітэктараў, майстроў дэкаратыўнага мастацтва і прамыславікоў у шэрагу краін (Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі і інш.).

ве́ркі

(ням. Werk = умацаванне)

агульная назва розных абаронных збудаванняў у крэпасцях (бруствераў, фортаў і інш.).

верлі́бр

(фр. vers libre)

верш без рыфмы, рытм якога ўтвараецца чаргаваннем вершаваных радкоў аднатоннай інтанацыйна-сінтаксічнай структуры; свабодны верш.

ве́рмахт

(ням. Wehrmacht)

узброеныя сілы фашысцкай Германіі 1935—1945 гг. (параўн. бундэсвер, рэйхсвер).

вермікулі́т

(фр. vermiculite, ад лац. vermiculus = чарвячок)

мінерал класа сілікатаў, водны алюмасілікат магнію, кальцыю і жалеза з групы гідраслюд пераважна бурага і жоўтага колераў; выкарыстоўваецца як вогнетрывалы, цепла- і гукаізаляцыйны матэрыял у многіх галінах прамысловасці.

вермікулітабето́н

(ад вермікуліт + бетон)

разнавіднасць лёгкага бетону, у якім напаўняльнікам з’яўляецца ўспучаны вермікуліт, выкарыстоўваецца як цепла і гукаізаляцыйны матэрыял у панэлях і перакрыццях будынкаў.

вермікуля́рыя

(н.-лац. vermicularia)

недасканалы грыб сям. туберкулярыевых, які паразітуе на травяністых, кустовых і дрэвавых раслінах.

вермільён

(фр. vermillon)

кінавар або ярка-чырвоная кінаварная фарба.