Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ве́нта

(ісп. venta = заезджы двор)

1) арганізацыя і месца збораў карбанарыяў у Францыі і Іспаніі 19 ст;

2) карчма ў Іспаніі.

вентра́льны

(лац. ventralis, ад venter = жывот)

анат. брушны, размешчаны на брушной паверхні цела жывёлы або чалавека (пра орган або анатамічнае ўтварэнне); параўн. дарсальны 1.

венту́рыя

(н.-лац. venturia)

сумчаты грыб сям. вентурыевых, які развіваецца на травяністых і дрэвавых раслінах.

вентылі́раваць

(лац. ventilare)

рабіць вентыляцыю, праветрываць.

ве́нтыль

(ням. Ventil, ад лац. ventilare = праветрываць)

1) клапан для рэгуліроўкі выхаду вадкасці, пары або газу ў некаторых механізмах, а таксама паветра ў духавых музычных інструментах;

2) прыстасаванне ў камеры пнеўматычнай шыны, якое дазваляе напампоўваць паветра ў камеру і перашкаджае яго выхаду адтуль;

3) электронны прыбор, які забяспечвае працяканне току толькі ў адным напрамку ; выкарыстоўваецца ў выпрамляльных устройствах, у апаратуры аўтаматыкі, радыётэхнікі і радыёэлектронікі.

вентыля́тар

(лац. ventilator = які праветрывае)

устройства для праветрывання памяшканняў, ахаладжэння частак машын і інш.

вентыля́цыя

(лац. ventilatio = праветрыванне)

1) паветраабмен у памяшканнях, які рэгулюецца;

2) сістэма ўстройстваў, якія ствараюць такі паветраабмен.

ве́нулы

(лац. venula = жылка, сасудзік)

самыя дробныя вены, якія ўтвараюцца пры зліцці венозных капіляраў.

ве́нцер

(літ. vénteris)

рыбалоўная́ прылада ў выглядзе сеткі, нацягнутай на абручы.

ве́нчур

(ад англ. venture = адважвацца, рызыкаваць)

заснаваны на рызыцы разлік, намер, накіраваны на выкарыстанне якіх-н. магчымасцей у пэўных карыслівых мэтах;

в. бізнес — дробнае прадпрыемства доследнага тыпу, якому ўласціва большая, чым звычайна, ступень рызыкі.