Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

буто́н

(фр. bouton)

пупышка расліны, якая распускаецца ў кветку.

буты́к

(фр. boutique = магазін)

сучасны модны магазін-салон, які прапануе асабліва элегантнае, пашытае ў малых серыях дарагое адзенне.

буты́л

(ад лац. butyrum = масла)

аднавалентны радыкал бутану, бясколерная вадкасць; выкарыстоўваецца як растваральнік лакаў.

буты́лавы

(ад бутыл);

б. спірт — тое, што і бутанол.

бутылацэта́ты

(ад бутыл + ацэтаты)

арганічныя рэчывы, складаныя эфіры воцатнай кіслаты і бутылавых спіртоў; выкарыстоўваюцца як растваральнікі лакафарбавых матэрыялаў.

бутыле́н

(ад бутыл)

арганічнае злучэнне аліфатычнага рада, газ з характэрным пахам, які змяшчаецца ў прадуктах нафтаперапрацоўкі; выкарыстоўваецца для атрымання бутадыену, маторнага паліва, змазачнага масла.

бутылкаўчу́к

(ад бутыл + каўчук)

сінтэтычны палімер, прадукт полімерызацыі ізабутылену з невялікай колькасцю ізапрэну, выкарыстоўваецца ў вытворчасці аўтамабільных камер, электраізаляцыйных матэрыялаў і інш.

бутыра́ты

(ад гр. butyron = масла)

арганічныя злучэнні, солі і эфіры маслянай кіслаты; выкарыстоўваюцца як духмяныя рэчывы з фруктовым і кветкавым пахам.

бутыро́метр

(ад гр. butyron = масла + -метр)

прыбор для вызначэння колькасці тлушчу ў малацэ.

бутэ́лька

(польск. butelka, ад фр. bouteille)

шкляная пасудзіна звычайна цыліндрычнай формы з вузкім горлам.