Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

экстравертія́ўны

(ад экстра- + лац. vertere = паварочваць)

павернуты вонкі.

экстрагава́ць

(лац. extrahere = выцягваць, здабываць)

рабіць экстракцыю.

экстрагляцыя́льны

(ад экстра- + лац. glacialis = ледзяны)

тое, што і перыгляцыяльны.

экстрады́цыя

(ад экс- + лац. traditio = перадача)

выдача замежнай дзяржаве асобы, якая ўчыніла злачынства.

экстразана́льны

(ад экстра- + гр. zone = пояс);

э-ая расліннасць — прыродная расліннасць, якая знаходзіцца за межамі ўтвараемай ёю расліннай зоны, па-за сваім асноўным арэалам.

экстракла́с

(ад экстра- + клас)

вышэйшы клас, разрад, кваліфікацыя і інш.

экстра́кт

(лац. extractus = выцягнуты, здабыты, атрыманы)

1) лекавы прэпарат, атрыманы выцяжкай з раслінных або жывёльных тканак і раствораны ў спірце ці вадзе;

2) прадукт, які атрымліваецца шляхам згушчэння сокаў ягад, пладоў (напр. малінавы э.).

экстра́ктар

(лац. extractus = які выцягвае)

1) апарат для здабывання рэчываў з сумесей пры дапамозе апрацоўкі іх рознымі растваральнікамі, 2) прыстасаванне для даставання, выцягвання чаго-н. (напр. ружэйны э.).

экстракты́ўны

(ад лац. extractus = выцягнуты, здабыты, атрыманы)

1) атрыманы шляхам экстракцыі (э-ыя рэчывы);

2) які мае ўласцівасці экстракту.

экстра́кцыя

(лац. extractio = выцягванне, здабыванне)

1) раздзяленне цвёрдых ці вадкіх сумесей пры дапамозе апрацоўкі іх рознымі растваральнікамі;

2) аперацыя выдалення зуба.