Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэйнве́йн

(ням. Rheinwein)

гатунак вінаграднага віна.

рэ́йнджэрсы

(англ. rangers)

падраздзяленні ў арміі ЗША, прызначаныя для дыверсійна-разведвальных дзеянняў у тыле праціўніка.

рэйс1

(ням. Reise = падарожжа)

шлях якога-н. транспартнага сродку па пэўным маршруце.

рэйс2

(парт. reis, ад rei = кароль)

разменная манета Партугаліі ў 1854—1911 гг. і Бразіліі ў 1854—1942 гг., роўная 1/1000 мільрэйса.

рэ́йсмус

(ням. Reißmaß, ад reißen = крэсліць + Maas = мера, памер)

інструмент для правядзення ліній, паралельных краю якога-н. вырабу ці дэталі.

рэйсфе́дэр

(ням. Reißfeder, ад reißen = крэсліць + Feder = пяро)

чарцёжны інструмент для правядзення ліній тушшу.

рэйсшы́на

(ням. Reißschine, ад reißen = крэсліць + Schiene = стрыжань)

вялікая чарцёжная лінейка з перакладзінай пад прамым вуглом з аднаго канца.

рэ́йтар

(ням. Reiter = коннік)

1) наёмны салдат кавалерыі ў арміях Зах. Еўропы, Польшчы і Вялікага княства Літоўскага ў 16—17 ст. і ў Расіі ў 17 ст.;

2) металічны зажым заціск, які надзяваецца на карткі для зручнасці карыстання імі ў картатэцы;

3) гірка на аналітычных вагах.

рэйту́зы

(ням. Reithosen)

1) вузкія штаны ў абцяжку (першапачаткова для верхавой язды);

2) жаночыя або дзіцячыя звычайна доўгія вязаныя штаны.

рэ́йтынг

(англ. rating = ацэнка, клас, разрад)

індывідуальны лікавы каэфіцыент ацэнкі палітычнай, грамадскай, культурнай і іншай дзейнасці як розных арганізацый, так і асобнага чалавека; выводзіцца на аснове вынікаў якога-н. галасавання, сацыялагічных апытванняў, анкет або паказчыкаў дасягненняў (напр. у спорце).