Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

крэве́тка

(фр. crevette)

невялікі ядомы марскі рак атрада дзесяціногіх (дэкаподаў).

крэ́да

(лац. credo = веру)

1) веравызнанне, сімвал веры ў каталіцкай царкве;

2) чые-н. цвёрдыя перакананні, погляды, асновы светапогляду (напр. жыццёвае к., навуковае к.).

крэ́дыт

(лац. credit = ён верыць)

правы бок бухгалтарскага балансу, у рахунках актыву 2 змяшчае расходную частку, а ў рахунках пасіву 2 прыходную (параўн. дэбет).

крэды́т

(ням. Kredit, ад лац. creditum = доўг)

1) выдача ў доўг грошай або тавараў з растэрміноўкай выплаты;

2) грашовая сума, выдзеленая дзяржавай для пэўнай мэты (напр. к. на жыллёвае будаўніцтва).

крэдытава́ць

(фр. créditer, ад лац. credere = давяраць)

1) даваць каму-н. у доўг, адпускаць што-н. у крэдыт;

2) адпускаць каму-н., крэдыты;

3) запісваць суму на крэдыт рахунка.

крэдыто́р

(лац. creditor)

асоба або ўстанова, якія даюць у крэдыт грошы або тавары (параўн. дэбітор).

крэз

(гр. Kroisos = імя цара Лідыі, які меў незлічоныя багацці)

вельмі багаты чалавек, уладальнік незлічоных багаццяў.

крэзо́л

(ад гр. kreas = мяса + -ол)

арганічнае злучэнне класа фенолаў з характэрным пахам, якое змяшчаецца ў каменнавугальнай і дрэўнай смале; выкарыстоўваецца для вырабу фарбавальнікаў, медыцынскіх прэпаратаў, выбуховых і пахучых рэчываў.

крэ́йда

(ст.-польск. krejda < ням. Kreide, ад лац. creta)

кавалак мелу, які ўжываецца для пісьма.

крэ́йсер

(гал. kruiser)

вялікі быстраходны ваенны карабель з магутным артылерыйскім і ракетным узбраеннем (напр. лінейны к.).