Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

та́нка

(яп. tanka = кароткая песня)

жанр японскай паэзіі, нерыфмаванае пяцірадкоўе, якое налічвае 31 склад і вызначаецца прыгажосцю і лаканічнасцю.

танкадро́м

(ад танк + -дром)

спецыяльна абсталяваная тэрыторыя для выпрабавання танкаў і для абучэння танкавых войск.

та́нкер

(англ. tanker, ад tank = цыстэрна)

наліўное судна для перавозкі вадкіх грузаў (нафты, кіслот і інш.).

танке́тка

(англ. tankette)

невялікі быстраходны танк, узброены адным або некалькімі кулямётамі.

тано́граф

(ад гр. tonos = напружанне + -граф)

прыбор для вымярэння і графічнага запісу велічыні ўнутрывочнага ціску.

тано́метр

(ад гр. tonos = напружанне + -метр)

прыбор для вымярэння крывянога ціску, ціску ўнутры вачэй і танічнага напружання мышцаў (параўн. сфігмаманометр);

2) прыбор для параўнання частаты ваганняў двух камертонаў.

танта́л

(н.-лац. tantalum, ад гр. Tantalos = імя міфічнага старажытнагрэчаскага цара, які быў асуджаны багамі на вечныя мукі за тое, што ўкраў у іх амброзію і нектар)

хімічны элемент, цвёрды тугаплаўкі метал шэра-стальнога колеру.

танталі́т

(ад тантал + -літ)

мінерал класа вокіслаў і гідравокіслаў чорнага, буравата-чорнага колеру; руда танталу.

танцава́ць

(польск. tańcować, ад с.-в.-ням. tanzen)

1) выконваць які-н. танец, прымаць удзел у танцы;

2) выконваць якую-н. партыю ў балеце;

3) перан. не стаяць на месцы, пераступаць з нагі на нагу (пра коней).

танцкла́с

(ням. Tanzklasse)

школа танцаў, урок танцаў.