та́нец
(польск. taniec < чэш. tanec, ад ням. Tanz)
1) від мастацтва, у якім асноўнымі сродкамі стварэння вобразаў з’яўляюцца пластычныя рухі і рытмічныя змены пастаў цела чалавека;
2) сукупнасць рытмічных і пластычных рухаў, якія выконваюцца ў такт музыкі, а таксама музыка да гэтых рухаў;
3) мн. забавы, у час якіх удзельнікі робяць такія рухі, танцуюць.
танзілі́т
(ад лац. tonsilla = міндалепадобная залоза)
запаленне паднябенных міндалін.
танзіма́т
(тур. tanzimat)
рэформы ў Асманскай імперыі ў 19 ст., якія садзейнічалі паскарэнню разлажэння феадальнага ладу ў Турцыі і зараджэнню капіталістычных адносін.
танзу́ра
(лац. tonsura = стрыжка)
выгаленае месца на макаўцы галавы духоўных каталіцкіх асоб.
тані́ды
(ад танін)
дубільныя рэчывы, якія атрымліваюць з дубільных раслін (дуба, каштана, яліны, бярозы і інш.).
тані́н
(фр. tanin)
арганічнае рэчыва белага або жаўтаватага колеру, якое выкарыстоўваецца ў дубільнай прамысловасці і медыцыне.
тані́чны1
(гр. tonikos = напяты, галасавы)
заснаваны на захаванні пэўнай колькасці націскаў у радку пры адвольнай колькасці ненаціскных складоў (напр. т-ая сістэма вершаскладання).
тані́чны2
(ад тонус)
які мае адносіны да тонусу арганізма, асобных яго органаў.
-танія
(ад гр. tonos = напружанне)
другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае напружанне, ціск.
танк
(англ. tank)
1) баявая гусенічная бранявая машына;
2) спецыяльна абсталяваны бак, цыстэрна для захоўвання і транспарціроўкі вадкасцей.