Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ізапрапілбензо́л

(ад іза- + прапіл + бензол)

араматычны вуглевадарод, бясколерная вадкасць з пахам бензолу; выкарыстоўваецца ў вытворчасці фенолу, ацэтону, як растваральнік для лакаў і фарбаў.

ізапрэ́н

[ад іза- + пр(апіл)ен]

арганічнае злучэнне, ненасычаны вуглевадарод аліфатычнага рада, бясколерная, лятучая, гаручая вадкасць; выкарыстоўваецца пры вырабе каўчуку.

ізапрэно́іды

(ад ізапрэн + -оід)

група прыродных злучэнняў, якія ўтвараюцца ў жывых клетках з мевалонавай кіслаты.

ізара́хіі

(ад іза- + гр. rhachia = прыліў)

ізалініі вышыні марскіх прыліваў.

ізасе́йсты

(ад іза- + гр. seistos = Прыведзены ў ваганне)

ізалініі інтэнсіўнасці землетрасенняў.

ізасілабі́зм

(ад іза- + гр. syllabe = склад)

літ. аднолькавая колькасць складоў у вершах.

ізаспары́я

(ад іза- + спора)

утварэнне ў раслін спораў аднолькавага памеру; раўнаспоравасць.

ізаспо́ра

(н.-лац. isospora)

род прасцейшых падкласа какцыдый, унутрыклетачныя паразіты кішэчніка, узбуджальнікі какцыдыёзу.

ізаста́зія ізастазі́я

(ад іза- + -стазія)

стан раўнавагі зямной кары, пры якім яна нібы плавае на больш шчыльнай падкорнай масе па законах Архімеда.

ізата́кі

(ад іза- + гр. teko = растапляю)

ізалініі тэрмінаў крыгалому вод сушы.