Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

спру

(англ. sprue)

хранічная хвароба чалавека з паносамі, гласітам, анеміяй, знясіленнем, якая пашырана ў зонах трапічнага і субтрапічнага клімату.

спры́нгер

(англ. springer)

разнавіднасць гончага сабакі.

спры́нклер

(англ. sprinkler, ад sprinkle = пырскаць)

аўтаматычная водараспырсквальная прылада на трубаправодах сістэм пажаратушэння.

спрынт

(англ. sprint)

спаборніцтва на кароткія дыстанцыі ў лёгкаатлетычным бегу, катанні на каньках, у веласіпедным спорце, плаванні і інш.

спры́нтэр

(англ. sprinter)

спартсмен, які спецыялізуецца ў бегу, катанні на каньках, у веласіпедным спорце, плаванні і інш. на кароткія дыстанцыі.

спрынцава́ць

(ням. spritzen = пырскаць)

прамываць якую-н. поласць, рану струменем вады або лякарства пад ціскам.

спрыт

(польск. spryt, ад фр. esprit)

1) дасканаласць, умельства;

2) фізічная лоўкасць, паваротлівасць; хуткасць у рухах;

3) абаротлівасць, уменне ўладжваць справы; здольнасць знаходзіць выхад з любога становішча.

спурт

(англ. spurt = рывок)

рэзкі, імклівы рывок перад фінішам у час бегу, плавання, катання на каньках, веласіпедных гонак і інш.