Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

некрафо́бія

(н.-лац. necrophobia, ад гр. nekros = мёртвы + phobos = страх)

неадольная боязь трупаў і пахавальных рэчаў.

некро́з

(гр. nekrosis = амярцвенне)

адміранне групы клетак, органа або часткі яго ў жывым арганізме.

некро́паль

(ад некра- + гр. polis = горад)

1) вялікі могільнік у краінах Стараж. Усходу і антычным свеце;

2) месца, дзе пахаваны славутыя людзі.

некта́р

(гр. nektar)

1) напітак багоў у старажытнагрэчаскай міфалогіі, які даваў ім бессмяротнасць;

2) салодкі сок, які выдзяляюць кветкі меданосных раслін.

некто́н

(гр. nekton = якое плавае)

сукупнасць водных жывёл (кіты, дэльфіны, рыбы і інш.), якія здольны да актыўнага перамяшчэння на значную адлегласць у адкрытых частках вадаёмаў (параўн. планктон).

нектры́дыі

(н.-лац. nectridia)

атрад выкапнёвых земнаводных, якія з’яўляюцца зыходнымі формамі сучасных хвастатых і бязногіх земнаводных.

не́ктрыя

(н.-лац. nectria)

сумчаты грыб сям. нектрыевых, які развіваецца на адмерлых галінках дрэў і кустоў, зрэдку на жывых дрэвах.

не́льма

(н.-лац. nelma)

прамысловая рыба сям. ласосевых, якая водзіцца ў паўночных морах і рэках.

немара́льны

(лац. nemoralis = лясны);

н-ая расліннасць — сукупнасць раслінных згуртаванняў, па паходжанню звязаных з шыракалістымі лясамі.

нематадо́зы

(ад нематоды)

хваробы жывёл і чалавека, узбуджальнікамі якіх з’яўляюцца нематоды.