Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

спіч

(англ. speech)

кароткая прывітальная застольная прамова.

спічра́йтэр

(ад англ. speech = прамова + writer = які піша)

асоба, якая піша тэкст прамовы, даклада для другой асобы, што выступае як аўтар (такімі з’яўляюцца саветнікі, памочнікі пры кіраўніках).

спланхнало́гія

(ад гр. splanchnon = вантробы + -логія)

раздзел анатоміі, які вывучае вантробы чалавека і жывёл.

спланхнапле́ўра

(ад гр. splanchnon = вантробы + плеўра)

сценка другаснай поласці цела, якая прылягае да кішэчнай трубкі.

спланхнапто́з

(ад гр. splanchnon = вантробы + -птоз)

тое, што і энтэраптоз.

спланхнато́м

(ад гр. splanchnon = вантробы + tome = адрэзак)

брушны несегментаваны аддзел сярэдняга зародкавага лістка хордавых жывёл і чалавека.

спла́хнум

(н.-лац. splachnum)

лістасцябловы мох сям. сплахнавых, які расце на вільготных пашах і балотах.

спленамега́лія

(ад гр. splen = селязёнка + megas, -alos = вялікі)

павелічэнне селязёнкі ў сувязі з яе захворваннем або хваробамі крыві, печані і інш.

сплені́н

(ад гр. splen = селязёнка)

лекавы гарманальны прэпарат, які выкарыстоўваецца пры лячэнні таксікозаў, прамянёвай хваробы і інш.

сплін

(англ. spleen, ад гр. splen = селязёнка)

уст. сумны настрой, апатыя, хандра.