Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

крыштале́граф

(ад крышталь + -граф)

спецыяліст у галіне крышталяграфіі.

крышталёід

(ад крышталь + -оід)

прадукт перапрацоўкі матэрыі ў расліннай клетцы.

крышталізава́ць

(гр. krystallizo = прасвечваюся, як крышталь)

падвяргаць крышталізацыі.

крышталіза́тар

(ад крышталізаваць)

1) апарат для вылучэння крышталічных рэчываў выпарэннем ці ахаладжэннем насычаных раствораў;

2) цеплаабменны апарат для адводу цяпла крышталізацыі ад металу, які цвярдзее.

крышталіза́цыя

(ад гр. krystallizo = прасвечваюся, як крышталь)

працэс утварэння і росту крышталёў пры пераходзе рэчыва з газападобнага або вадкага стану ў крышталічны.

крышталі́т

(ад крышталь + -літ)

цвёрдае цела, монакрышталь няправільнай формы, які не мае характэрнай крышталічнай агранкі.

крышталі́чны

(ад крышталь)

які мае адносіны да крышталя (крышталічная будова).

крышта́ль

(польск. kryształ < лац. cristallus, ад гр. krystallos)

1) цвёрдае цела, якое мае натуральную форму мнагагранніка і часцінкі якога (атамы, іоны і малекулы) маюць упарадкаванае размяшчэнне;

2) тое, што і хрусталь.

крышта́льны

(гр. krystallinos)

1) які складаецца з крышталёў, мае форму крышталя;

2) перан. празрысты, светлы, чысты;

3) перан. бездакорны, беззаганны.

крышталягра́фія

(ад крышталь + -графія)

навука аб крышталях, іх будове і ўласцівасцях.