Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэрыяло́гія

(ад гр. therion = звер + -логія)

тое, што і мамаліялогія.

тэрыяфа́уна

(ад гр. therion = звер + фауна)

сукупнасць відаў млекакормячых, якія насяляюць пэўную тэрыторыю або жылі ў нейкі перыяд гісторыі Зямлі.

тэрыяфілі́я

(ад гр. therion = звер + -філія)

перакрыжаванае апыленне некаторых раслін пры дапамозе млекакормячых (грызуноў і інш.).

тэрэнку́р

(ням. Terrainkur, ад фр. terrain = мясцовасць + ням. Kur = лячэнне)

метад лячэння дазіраванай у часе і адлегласці хадзьбой па спецыяльна арганізаваных маршрутах; сама дарожка для такой хадзьбы.