Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нейтралі́зм

(ад лац. neutralis = які не належыць ні таму, ні другому)

палітыка дзяржавы, якая адстойвае свой нейтралітэт.

нейтралітэ́т

(ням. Neutralität, ад лац. neutralis = які не належыць ні таму, ні другому)

1) неўмяшанне ў вайну паміж іншымі дзяржавамі, а ў мірны час адмаўленне ад удзелу ў ваенных блоках;

2) неўмяшанне ў якую-н. барацьбу, сварку.

нейтра́льны

(лац. neutralis = які не належыць ні таму, ні другому)

1) які не прымыкае ні да аднаго з дзеючых бакоў; які паводле міжнароднай дагаваронасці вольны ад ваенных дзеянняў, ад размяшчэння войск (напр. н-ая дзяржава, н-ыя воды);

2) які не мае выразных адзнак, не аказвае ні карыснага, ні шкоднага ўздзеяння (напр. н. пах, н. раствор);

3) фіз. які не нясе ні адмоўнага, ні дадатнага зараду (напр. н. мезон).

нейтральты́нт

(ням. Neutraltinte)

мінеральная чорная фарба, якая выкарыстоўваецца ў чарчэнні і маляванні.

нейтрафілёз

(ад нейтрафілы)

залішняя колькасць нейтрафілаў у перыферычнай крыві.

нейтрафі́лы

(ад лац. neuter = нічый, ніякі + -філ)

адна з форм зярністых лейкацытаў (гранулацытаў), у цытаплазме якіх змяшчаюцца гранулы 2, што афарбоўваюцца як кіслымі, так і асноўнымі фарбавальнікамі (параўн. базафілы, эазінафілы).

нейтро́н

(англ. neutron, ад лац. neuter = ні той, ні іншы)

электрычна нейтральная элементарная часцінка, якая разам з пратонам уваходзіць у склад атамнага ядра.

нейтронагра́фія

(ад нейтрон + -графія)

метад вывучэння структуры рэчываў (малекул, крышталёў і вадкасцей) пры дапамозе дыфракцыі нейтронаў.

нейтры́на

(іт. neutrino, ад лац. neutrum = ніякае)

стабільная электрычна нейтральная элементарная часціца, маса якой набліжаецца да нуля.

нек

(англ. neck = шыя)

магматычнае цела слупападобнай формы, утворанае вулканічнымі пародамі, якое першапачаткова запаўняла жарало вулкана і агалілася ў выніку дэнудацыі прылеглых парод.