Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ізаіо́нія

(ад іза- + іоны)

адносная пастаяннасць іоннага складу ўнутранага асяроддзя арганізма.

ізакатаба́зы

(ад іза- + гр. katabasis = рух уніз, спуск)

ізалініі апускання зямной кары ў працэсе векавых ваганняў.

ізакефа́лія

(ад іза- + гр. kehpale = галава)

размяшчэнне галоў на адным узроўні ў рэльефах і жывапісе.

ізакліна́ль

(ад іза- + гр. klino = нахіляю)

складка горных парод, якая характарызуецца паралельным размяшчэннем пластоў.

ізаклі́ны

(ад іза- + гр. klino = нахіляю)

ізалініі велічыні магнітнага схілення.

ізако́лы

(ад іза- + гр. kolos = надламаны)

ізалініі скажэння вуглоў і плошчаў на геаграфічных картах.

ізаксіге́на

(ад іза- + аксіген)

ізалінія змяшчэння кіслароду ў вадаёме.

ізалаба́ры

(ад іза- + гр. allos = іншы + baros = цяжар)

ізалініі змены атмасфернага ціску за пэўную адзінку часу на адну і тую ж велічыню.

ізалагі́псы

(ад іза- + гр. allos = іншы + hypsos = вышыня)

ізалініі змены вышыні ізабарычнай (гл. ізабары 1) паверхні за пэўную адзінку часу.

ізалатэ́рмы

(ад іза- + гр. allos = іншы + -тэрмы)

ізалініі змены тэмпературы паветра за пэўную адзінку часу.