тэлерэпарта́ж
(ад тэле- + рэпартаж)
рэпартаж з месца падзеі, які перадаецца па тэлебачанні.
тэлерэпарта́ж
(ад тэле- + рэпартаж)
рэпартаж з месца падзеі, які перадаецца па тэлебачанні.
тэлерэпарцёр
(ад тэле- + рэпарцёр)
журналіст, які вядзе тэлерэпартаж.
тэлерэтрансля́тар
(ад тэле- + рэтранслятар)
рэтранслятар для перадачы тэлевізійных праграм.
тэлесатэлі́т
(ад тэле- + сатэліт)
штучны спадарожнік Зямлі, прызначаны для рэтрансляцыі тэлевізійных сігналаў.
тэлесігна́л
(ад тэле- + сігнал)
1) сігнал абумоўленай структуры, перададзены каналамі высокачастотнай сувязі;
2) тэлевізійны сігнал.
тэлесігналіза́цыя
(ад тэле- + сігналізацыя)
аддзел тэлекамунікацыі, які займаецца перадачай сігналаў на значныя адлегласці.
тэлескапі́я
(ад тэле- + -скапія)
назіранне за нябеснымі свяціламі пры дапамозе тэлескопа.
тэлеско́п
(
1) астранамічны аптычны прыбор для назірання за нябеснымі свяціламі;
2) разнавіднасць акварыумнай рыбкі з выпуклымі вачамі.
тэлеспекта́кль
(ад тэле- + спектакль)
спектакль, прызначаны для паказу па тэлевізару.
тэлеста́нцыя
(ад тэле- + станцыя)
комплекс электроннага абсталявання і збудаванняў, якія служаць для падрыхтоўкі праграм тэлевізійнага вяшчання і іх перадачы шляхам радыёхваляў.