Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

спіра́ль

(фр. spirale, ад гр. speira = выгіб)

1) мат. незамкнутая крывая лінія, якая ўтварае шэраг завіткоў вакол пункта на плоскасці або вакол восі;

2) спружына або дрот у выглядзе віткападобнай лініі (напр. с. электрычнай пліткі).

спіраме́тра

(н.-лац. spirometra)

гельмінт сям. дыфілабатрыідаў; паразітуе ў кішэчніку драпежных млекакормячых.

спіраме́трыя

(ад лац. spirare = дыхаць, выдыхаць + -метрыя)

вымярэнне жыццёвай ёмістасці лёгкіх пры дапамозе спірометра.

спіра́нт

(лац. spirans, -ntis = які дзьме)

лінгв. фрыкатыўны зычны гук.

спіратэ́нія

(н.-лац. spirotaenia)

аднаклетачная або каланіяльная зялёная водарасць сям. мезатэніевых, якая пашырана пераважна ў кіслых забалочаных вадаёмах, каналах, лужынах, на вільготных імхах, глебе і скалах.

спірахето́зы

(ад спірахеты)

інфекцыйныя хваробы людзей і некаторых жывёл, якія выклікаюцца спірахетамі (напр. зваротны тыф, сіфіліс).

спірахе́ты

(ад гр. speira = выгіб + chaite = валасы)

група хваробатворных бактэрый, якія маюць выгляд доўгіх спіральных нітак; пашыраны ў прэсных вадаёмах.

спіро́граф

(ад лац. spirare = дыхаць, выдыхаць + -граф)

прыбор для запісу работы лёгкіх.

спіро́метр

(ад лац. spirare = дыхаць, выдыхаць + -метр)

прыбор для вымярэння аб’ёму паветра, якое выштурхоўваецца з лёгкіх пры выдыху.

спіро́рбіс

(н.-лац. spirorbis)

выкапнёвы кольчаты чарвяк сям. серпулідаў насяляў марскія вадаёмы ў ардовіку.