Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бу́стэр

(англ. booster, ад boost = падвышаць)

прыстасаванне для павелічэння магутнасці або хуткасці машыны, механізма ў момант асабліва вялікіх нагрузак (напр. стартавы паскаральнік у ракетнай тэхніцы).

бута́да

(фр. boutade)

1) дзівацтва, выхадка;

2) інструментальная фантазія.

бутадые́н

(ад бутан)

арганічнае злучэнне, ненасычаны вуглевадарод аліфатычнага рада, бясколерны газ з характэрным пахам, які атрымліваюць з этылавага спірту, бутану, бутылену, выкарыстоўваецца для атрымання сінтэтычнага каўчуку.

бута́н

(гр. boutyron = масла, тлушч)

арганічнае злучэнне, насычаны вуглевадарод аліфатычнага рада, газ без колеру і паху, які змяшчаецца ў прыродных газах і прадуктах нафтавай перапрацоўкі; выкарыстоўваецца як паліва і для атрымання бутадыену.

бутано́л

[ад бутан + (алкаг)оль]

арганічнае злучэнне аліфатычнага рада, бясколерная вадкасць, якая выкарыстоўваецца як растваральнік лакаў, тармазная вадкасць, у вытворчасці пластыфікатараў.

бутанье́рка

(фр. boutonnière = пятліца)

кветка або букецік кветак, якія прышпільваюцца да жаночай сукенкі або мацуюцца ў пятліцы пінжака.

бута́ра

(лац. butarium = бочка)

прыстасаванне для прамывання пяску пры здабыванні золата, плаціны, алмазаў і інш.

бутафо́р

(іт. buttafuori = памочнік рэжысёра)

служачы тэатра, адказны за бутафорыю, а таксама майстар, які яе вырабляе.

бутафо́рыя

(іт. buttafuori = памочнік рэжысёра)

1) абсталяванне для спектакля (мэбля, пасуда, зброя і інш.), а таксама штучныя прадметы, якія выстаўляюцца на вітрынах магазінаў замест сапраўдных;

2) перан. нешта паказное, фальшывае.

бутле́гер

(англ. bootlegger)

асоба, якая займаецца забароненым увозам і продажам спіртных напіткаў.