Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

псіхро́граф

(ад гр. psychros = халодны + -граф)

прыбор для запісу вільготнасці паветра.

псіхро́метр

(ад гр. psychros = халодны + -метр)

прыбор для вымярэння тэмпературы паветра і адноснай вільготнасці паветра.

псо́ра

(н.-лац. psora)

накіпны сумчаты лішайнік сям. лецыдзеевых, які расце на камлях дрэў, абгарэлых ствалах і пнях у хвойных лясах.