Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кры́пта

(гр. krypte = круты падземны ход, тайнік)

1) падземнае памяшканне са скляпеннямі ў старажытных грэкаў і рымлян;

2) капліца пад храмам для пачэсных пахаванняў у сярэдневяковай заходнееўрапейскай архітэктуры;

3) мед. паглыбленне ў паднябенных міндалінах.

крыпта-

(гр. kryptos = схаваны)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «таемны», «патаемны».

крыптага́мія

(ад крыпта- + -гамія)

спосаб размнажэння раслін пры дапамозе спораў.

крыптага́мы

(ад крыпта- + гр. gamos = шлюб)

расліны, якія не маюць кветак (напр. папараці, хвашчы, імхі, грыбы, водарасці); параўн. фанераграмы.

крыптаге́нны

(ад крыпта- + -генны);

к-ая фауна — выкапнёвыя арганізмы (прадстаўнікі фауны) пэўнай тоўшчы зямной кары, продкі якіх невядомыя з ніжэйшых слаёў.

крыптагле́на

(н.-лац. cryptoglena)

аднаклетачная водарасць сям. эўгленавых, якая трапляецца ў прэсных водах розных вадаёмаў.

крыптагра́ма

(ад крыпта- + -грама)

надпіс, выкананы адным са спосабаў крыптаграфіі.

крыптагра́фія

(ад крыпта- + -графія)

спосаб пісьма, зразумелы толькі для дасведчаных або разлічаны на адгадванне; тайнапіс.

крыптадэпрэ́сія

(ад крыпта- + дэпрэсія2)

затопленая вадой упадзіна на зямной паверхні, дно якой ніжэй, а водная паверхня вышэй узроўню мора (напр. возера Байкал).

крыптазо́й

(ад крыпта- + -зой)

інтэрвал часу, на працягу якога сфарміраваліся тоўшчы горных парод дакембрыя, пазбаўленыя відавочных рэштак шкілетнай фауны.