Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэрмі́стар

[ад тэрма- + англ. (res)istor = супраціўленне]

паўправадніковае супраціўленне, велічыня якога ў значнай ступені залежыць ад тэмпературы.

тэрмі́т

(ад гр. therme = цяпло, гарачыня)

парашкападобная сумесь алюмінію з вокісламі некаторых металаў (звычайна жалеза), якая пры гарэнні дае высокую тэмпературу.

тэрмі́ты

(фр. termites, ад с.-лац. termes, -mitis = жук-караед)

атрад насякомых; пашыраны пераважна ў тропіках; падобна мурашкам жывуць згуртаваннямі ў вялікіх гнёздах і з’яўляюцца шкоднікамі драўніны.

тэрмі́чны

(ад гр. thermos = цёплы, гарачы)

звязаны з прымяненнем цеплавой энергіі (напр. т-ая апрацоўка металаў).

тэрмі́я

(ад гр. thermos = цёплы)

адзінка цяпла, роўная адной мегакалорыі (10​6 калорый).

-тэрмія, -тэрмны

(ад гр. therme = цяпло, гарачыня)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццямі «цяпло», «гарачыня».

тэрмо́граф

(ад тэрма- + -граф)

метэаралагічны прыбор для аўтаматычнага запісу змен тэмпературы паветра.

тэрмо́метр

(ад тэрма- + -метр)

прыбор для вымярэння тэмпературы ў пэўных адзінках (градусах).

тэрмо́псіс

(н.-лац. thermopsis, ад гр. thermos = лубін + opsis = выгляд)

травяністая расліна сям. бабовых з трайчастым лісцем і жоўтымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Азіі і Паўн. Амерыцы; змяшчае алкалоіды, што выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

тэ́рмы

(лац. thermae, ад гр. theime = цяпло)

1) грамадскія лазні ў Стараж. Рыме з заламі для спорту, сходаў і інш.;

2) падземныя воды і крыніцы, якія маюць тэмпературу вышэй за 20 °С;

3) лікі, якія характарызуюць энергетычныя ўзроўні атамаў.