Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нейралептаналгезі́я

(ад нейра- + гр. leptos = лёгкі + аналгезія)

штучнае абязбольванне, якое дасягаецца камбінаваным прыёмам болепатольных і нейралептычных сродкаў.

нейрале́птыкі

(ад нейра- + гр. leptikos = які аблягчае)

лекавыя рэчывы, якія аказваюць супакойлівае дзеянне на цэнтральную нервовую сістэму і аслабляюць некаторыя сімптомы псіхозаў (трызненне, галюцынацыі, страх, трывогу і інш.).

нейралепты́чны

(ад нейра + гр. leptikos = які аблягчае);

н-ыя сродкі — тое, што і нейралептыкі.

нейралімфамато́з

[ад нейра- + лімфа + гр. (onk)oma, -atos = пухліна]

вірусная хвароба курэй, індыкоў, фазанаў, радзей галубоў і качак; марака хвароба.

нейралінгві́стыка

(ад нейра- + лінгвістыка)

раздзел нейрапсіхалогіі, які вывучае працэсы ў цэнтральнай нервовай сістэме, звязаныя з вымаўленнем і распазнаваннем моўных выказванняў.

нейрало́гія

(ад нейра- + -логія)

тое, што і неўралогія.

нейрапі́ль

(ад нейра- + гр. pilos = войлак)

спляценне адросткаў нервовых клетак (дэндрытаў і аксонаў), у якім засяроджаны сінапсы (кантакты паміж нервовымі клеткамі).

нейрапле́гікі

(ад нейра- + гр. plege = параліч)

тое, што і нейралептыкі.

нейрапо́дый

(ад нейра- + гр. pus, podos = нага)

брушная галінка параподыі.

нейрапсіхало́гія

(ад нейра- + псіхалогія)

раздзел псіхалогіі, які вывучае псіхічную дзейнасць чалавека ў сувязі з функцыяніраваннем цэнтральнай нервовай сістэмы ў пэўных умовах.