Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Hérdentrieb m -(e)s, -e ста́ткавы інсты́нкт [рэфле́кс]

hérdenweise adv ста́ткамі, табуна́мі, гу́ртам

heréin adv уну́тр, усярэ́дзіну;

~! захо́дзь(це)!

heréin=

аддз. дзеясл. прыстаўка, указвае на:

1) рух унутр у напрамку да таго, хто гаворыць: heréinkommen* захо́дзіць

2) падзенне, абвал чаго-н.: heréinbrechen* абвалі́цца, абру́шыцца

heréinbemühen, sich:

wóllen Sie sich bítte heréinbemühen! прашу́ Вас зайсці́!

heréinbitten* vt запраша́ць зайсці́

heréinbrechen* vi (s)

1) урыва́цца

2) надыхо́дзіць;

die Nacht brach heréin надышла́ [наста́ла] ноч;

ein Sturm brach heréin узняла́ся бу́ра

3) зда́рыцца, навалі́цца (пра няшчасце, клопат і г.д.);

ein Krieg brach heréin вы́бухнула вайна́

heréinbringen* vt уно́сіць

heréinfallen* vi (s)

1) звалі́цца (куды-н.)

2) тра́піць у няёмкае стано́вішча

heréinführen vt

1) уво́дзіць

2) уво́зіць, прыво́зіць