Абганя́ць ’акучваць бульбу сошкай’ да ганяць, гон.
Абгарня́ць ’загарнуць’ (Яруш.), обгорнять ’акружаць, абдымаць, апранаць’ (Булг.), абгорнути ’акружыць’ (Нас. гіст.). Гл. гарнуць.
Абгасці́цца ’адпачыць пасля дарогі’ (Нас., Бяльк.) да госць (гл.).
Абгню́сіць ’абгадзіць, запэцкаць’ (Шпіл.) да гнюс (гл.).
Абго́ртваць, обгортваць ’акучваць’ (Выг. дыс., КСТ). Гл. гартаць.
Абго́цаць ’аббегчы, абскакаць, абысці’ (Нас., Бяльк.) да гукапераймальнага гоц‑гоц.
Абда́ць ’абкідаць’ (КСТ) да даць (гл.).
Абджо́гаць ’высцебаць’ (Бяльк.), абджыгаць ’тс’ (Бяльк.), абкусаць (пра пчол)’ (Бяльк.). Гл. джогнуць, джгаць.
Абдзі́ркі ’абноскі адзення’ (Бяльк.) да абдзіраць. Гл. драць.
Абдзі́ркус ’той, хто хутка дзярэ адзенне’ (Сцяц.). Штучная лацінізаваная форма. Да абдзіркі (гл.). Параўн. польск. obdartus ’абадранец’.