Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зацарквя́нне Месца, прастора за царквой (Слаўг.). Тое ж зацаркоўе, зацэрквінне, зацарковішча, зацэркаўе, зацаркаві́ннішча (Слаўг.).

вул. Зацарквя́ні ў в. Гайшын Слаўг.

зацён Цяністае месца; засень (Крыч., Слаўг., Стаўбц., Чэр.).

заці́шак Падветраны сонечны бок у лесе, за гарой, за пабудовамі; месца закрытае ад вятроў (БРС). Тое ж за́ціш (Слаўг., Шчуч.), за́цішак (Слаўг.), заці́шша (БРС).

б. пас. Зацішша каля в. Ржаўка Слаўг.

за́цьма

1. Зацьменне (Зах. Бел. Др.-Падб.).

2. Цемната, цемра (Слаўг.).

3. Цёмнае месца (Слаўг.).

4. Месца за пабудовамі (Нас.).

зацякля́ссе Месца за мокрым, крынічным лугам. (Леп.).

в. Зацякляссе Леп.