Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

за́мак Умацаванае жыллё феадала; месца, дзе былі феадальныя ўмацаванні, дзе стаяў палац (БРС). Тое ж за́мчышча (Мін.).

ур. Верхні Замак і Ніжні Замак у Полацку, Гродна, ур. Замчышча ў Мінску і ў Капылі.

замасто́чча Месца, прастора за мастамі, масткамі, каля мастоў (Слаўг.). Тое ж замастовічча, замосце, замосцішча, замасце́ўе, замасці́чча (Слаўг.).

в. Замасточча Глуск., ур. Замасце́ўе каля в. Дубня Слаўг., в. Замосце Кобр.

заме́жак Сенажатны ўзмежак каля поля, паўз дарогу (Лях., А. Чарнышэвіч. Праз зімы і вёсны, 1960, 25; яго ж: Світанне, 1957, 52).

замо́чышча Месца за азярынай ці копанкай, у якой мачылі лён, пяньку, канатнік (Рэч.).

ур. Замочышча (луг) каля в. Заспа Рэч.

замо́шша Месца за махавым балотам, за амшарынай (Слаўг.). Тое ж замошыца (Віц. Рам. Мат.).

в. Замошша Люб., в. Замошыца Віц. (Рам. Мат.).