Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

за́лвань Месца, дзе ў раку ўпадае другая рэчка ці ручай (Касц. Бяльк.).

за́леж

1. Зямля, якую не аралі многа гадоў; абложная зямля; цаліна (БРС). Тое ж за́лег, залёгі (Міёр.).

2. Пустка; поле, запушчанае і аддаленае ад сялібы (Мін. губ. 1864 Зял., 90).

□ ур. Зале́га каля в. Шарсцін Ветк.

зале́ссе Месца за лесам (паўсям.). Тое ж зале́сы (Слаўг.).

□ ф-к Залессе Леп., в. Залессе Петр., ур. Залесы каля г. Гомеля (К. 1838).

залі́вішча Паніжанае або жолабападобнае месца на схіле гары, дзе збягае патокам вада вясной ці ў час вялікіх дажджоў (Слаўг.). Тое ж вы́ліў, зале́ва, збег, плыццё (Слаўг.).

залі́пнік Месца за ліпнікавым зараснікам, за ліпавым лесам (Слаўг.). Тое ж залі́пішча, залі́пічча, залі́пнішча, залі́пнічча, заліпня́к, залі́пачча, заліпняччо, залі́пцам, залі́піннік, заліпаўё, заліпча́ннік, заліпча́нне (Слаўг.).

залі́ў Водная прастора, якая ўрэзалася ў сушу (БРС).

зало́га

1. Месца, дзе можна схавацца і цікава́ць птушку, звера або ворага (Вілен.). Тое ж за́сака (Вілен.), заса́да (БРС).

2. Гоні, пракос; паласа (Слаўг.).

зало́жжа Месца за сухадольным логам, за заліўнымі сенажацямі (Слаўг.).

□ в. Заложжа Чав.

зало́м

1. Лука, калена, круты паварот ракі, дарогі (Слаўг.).

2. Паварот поля пад прамым вуглом (Стол.).

зало́нь

1. Заліў ракі (Маг. губ. вед., 1854, № 45, 805).

2. Месца на сенажатным лузе, якое заліваецца вадой (Нас.).