Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зато́ка Невялікі затон, глыбокая частка ракі або возера, якая ўдалася ў сушу (БРС); заліў ракі, ад якога праліў заўсёды амаль высыхае (Бельск., Гродз., Жытк., Нас., Расн. Бяльк., Сен. Касп., Сал., Слаўг., Сміл. Шат., Шчуч.).

зато́н

1. Затока, адгалінаванне ракі, заліў; месца, зручнае для лоўлі рыбы (БРС). Тое ж затонь (Хоц. Бяльк.).

2. Сенажаць, акружаная адгалінаваннем ракі (Стол.).

3. Невялікае забалочанае паніжэнне (Тур. Крыв.). Тое ж ка́верт, палока (Тур. Крыв.).

Затон Вітаўт (заліў) Бых. (Макс.), Сы́цькаў затон (затока пры рэчцы) каля в. Клетнае Глуск. (Янк. II), воз. Затоннае (1716) каля Жлобіна (ІЮМ, вып. XXX, ч. 1, аддз. 1, 84).

зато́па

1. Паводка, разводдзе, разліў (Мсцісл. Юрч.).

2. Дрыгва; непраходнае, гразкае месца, твань; гразь ад працяглых дажджоў (Зах. Бел. Др.-Падб., Краснап. Бяльк., Мсцісл. Юрч., Нас., Смален. Дабр.).

3. Неглыбокі, звычайна гразкі заліў у возеры; гразкае возера (Слаўг.).

зато́р

1. Нагрувашчванне лёду ў час разводдзя на рэках або азёрах (БРС). Тое ж туру́н (Слаўг.).

2. Шлюз (Слаўг.).

зату́лак Закрытае, зацішнае, абароненае ад вятроў месца (Выс. Касп.).

за́тха

1. Палонка ў лёдзе, куды выходзіць прытхнутая рыба (Грыг. 1838—1840, Слаўг.).

2. Пах гнілога (Зах. Бел. Др.-Падб., Слаўг.).

заты́лак Тыльная частка вузкага сялянскага надзелу, сядзібы (Шчуч.).