Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

за́раснік Густы лес; густое драбналессе; малады параснік, кусты, нетры (БРС). Тое ж за́расень (Рэч.), за́расель (Лёзн., Слаўг.), за́расль (Лёзн.), за́раслі (Навагр.), зарасня́к (Вор.), за́расцень (Крыч.), за́расць, (Жытк., Слаўг.), за́расля (Усх. Палессе Талст.), зарослае (Лельч.), шалы́знік (Слаўг.), мышнік (Коўна 1566—1567 Ант.).

□ в. За́раслі Круп., х. Зараслі Мядз. (Лемц. Айк.), ур. Крышанова зарасць (поле) каля в. Шаламы Слаўг.

зараўча́к Месца за раўчаком, раўком (Слаўг.). Тое ж зараўчаковішча, зараўчаччо, зараўчэшнік, зараўчакоўнішча (Слаўг.).

□ ур. Зараўчак (поле) каля в. Рудня Слаўг.

заро́вічча Прастора за ровам, па той бок рова (Слаўг.). Тое ж зароўнічча, зароўе, зароўвя, заровінне, зараўчаччо, заровічышча (Слаўг.).

□ вул. Зароўе ў г. Слаўгарадзе і ў г. п. Чэрыкаве (Дэмб. т. II, 139).

заро́г Від рачной затокі (Стол.).

заро́жак

1. Тупік (Стол.).

2. Від рачной затокі ці старыцы на лузе, у нізіне (Стол.).

заро́жкі Зрэзаны ўлукаткі ландшафт; звілістыя выступы лесу, поля, лугу (Сал.).

зару́жжа Месца па той бок прыволля, па-за выгодай (Ст.-дар.). Тое ж заўру́жжа (Слаўг.).

□ ур. Заружжа (лес, луг, рэчка) каля в. Пасека Ст.-дар.

заруі́нне Тое, што і заружжа (Слаўг.).

заручэ́ўе Месца за ручаём, за ручайкамі, дзе яны зліваюцца (Слаўг.). Тое ж зару́чча, зару́чышча, заруччэўе (Слаўг.).

зарэ́чча Вялікая прастора за ракой, рэчкай; месца па той бок ракі (БРС). Тое ж зарэчышча, заряччэўе, зарякоўе, зараковічча, заряковішча (Слаўг.).

□ ур. Зарэчча (балоцісты стэп ад Пінска да Нобеля Серб. 1912, 93), в. Зарэчча (частка в. Зімніца) Слаўг.