Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

задво́рак Задняя частка двара (Слаўг., Сміл. Шат.), за́дваркі, задворря, задворычча (Слаўг.), задвор'е (Слаўг., Стол.).

задво́рніца Зямля па той бок заезнага двара (Слаўг.).

ур. Задворніца (поле) каля в. Васькавічы Слаўг.

за́дма Снежны занос (Слаўг.). Тое ж за́дзьма, заду́ва (Слаўг.).

задубро́ўе Месца за дубровай (Стол.).

ур. Задуброўе каля в. Аздамічы Стол.

задубы́ Месца па той бок дубоў, за дубамі (Слаўг.).

в. Задубы (1800) каля в. Літвінавічы Гом.

зады́ Дальняя, задняя частка поля (Беш. Касп.).

ур. Зады (поле, 1888) каля в. Азёры Чэр. пав. (ЦДГА БССР, ф. 2214, воп. 1, адз. зах. 24, л. 396).

зае́зд Дарога, вельмі вузкі праезд у лесе, паміж пабудовамі, куды можна заехаць толькі заднім ходам або дзе нельга развярнуцца (Слаўг.).

зажо́р Месца на дарозе, якое вясной набракае вадой (Слаўг.).

зажо́ра Прыроднае або выкапанае на балоцістай амшары вадасховішча (Віц. Нік. 1895).

заі́мак Гай; могілкі (Маг.).