Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

за́вад

1. Месца, дзе зроблена печ для вырабу шкла, для выпальвання вугалю, для выганкі смалы, дзёгцю (Маг. губ. Карскі, 3).

2. Новае месца пасялення; пачатак забудавання (Слаўг.).

3. Парода, звычайна гатунковае насенне (Слаўг.).

4. Пчальнік (Слаўг.).

□ в. За́вад (цяпер частка в. Віравая), в. За́вад (Пчэльня) Слаўг.

за́вадзі́шча Месца, дзе стаяў завод (Слаўг.).

□ ур. Завадзі́шча Слаўг. (Спіс. 31).

за́вадзь Затока, заліў (БРС).

зава́л Ссечаныя дрэвы, якія перагароджваюць дарогу (БРС).

зава́лле Нахільныя саступы на схіле гары, узгорка (Рагач., Слаўг.).

□ ур. Зава́лле каля в. Лучына Рагач.

за́вань Заліў (Віц. Касп.).

за́ванька Невялікі азёрны або рачны заліў (Віц. Нік. 1895). Тое ж за́вання (Віц. Нік. 1895).

за́варат

1. Заварот ракі ці дарогі (Слаўг.). Тое ж за́варатка, заварот, заваротка, за́варацень, поваратка, поварацішча (Слаўг.).

2. Прылесак, узлесак, маладняк, драбналессе па краю буйнога асноўнага ляснога масіву (Слаўг.). Тое ж подлессе (Слаўг.).

заве́рбачча Месца за вербамі (Слаўг.). Тое ж заве́рбач'е (Стол.), заве́рбічча (Слаўг.).

□ ур. Заве́рбач'е (поле) каля в. Аздамічы Стол.

заво́д

1. Прамысловае прадпрыемства, фабрыка (БРС).

2. Месца, дзе стаіць печ для выпальвання цэглы, выганкі дзёгцю (Слаўг.).

3. Месца, дзе стаяць вуллі; пчальнік (Нас.).

4. Гаспадарчая ўстанова (Нас. АУ).

□ ур. Завод (поле на месцы жалезаробчага завода, 1783) каля в. Віравая Слаўг.