Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зако́л Месца на рацэ, кругом абгароджанае коллем для лоўлі рыбы (Гарб.).

зако́п Абкапаны і неабкапаны зямлёй капец бульбы, буракоў (Лёзн.).

зако́с

1. Месца, з якога пачынаюць касіць луг (Драг. Гільт., 14). Тое ж закосак, закошанне (Слаўг.), закоса (Драг. Гільт., 14).

2. Месца, якое выкашана за мяжой (Слаўг.).

зако́са Нявыкашанае месца ў выглядзе купкі (Драг. Гільт., 14).

зако́т Стромкі адхіл, скат берага пад вадой у рацэ ці возеры; глыбокае месца ў рацэ (Пол., Слаўг.).

ур. Закот (невялікая равінка) на заліўным лузе в. Папоўка Слаўг.

зако́та

1. Затока, закрут, лука ракі або ранны заліў (Нас. АУ).

2. Месца на рацэ ці канаве, перагароджанае каламі, паміж якімі пакідаецца прасвет для нерата; ез (Пар.).

3. Нізкі луг, заліты веснавой вадой і аддзелены ад ракі высокім берагам з вузкім праходам, дзе пры спадзе вады робіцца ез для лоўлі рыбы (Ветк., Маг. Дэмб. т. II, 589).

ур. Закота (равінка недалёка ад Сажа) каля в. Дабранка Слаўг.

зако́тчык Мелкая затока (Слаўг.).

за́крут Паварот, выгіб берага ракі (Слаўг.). Тое ж закрутка (Слаўг.).

за́крутка Вір (Слаўг.).

закуба́нь Невялікая затока на рацэ (Краснап. Бяльк.).