Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

забо́ка Бяссцёкавая азярына на лузе, якая ніколі не перасыхае (Рэч.).

□ ур. Забока (старыца) каля в. Заспа Рэч.

забо́ра Скалістае ўзвышэнне на дне Дняпра; града, рад каменняў (Бых.).

□ ур. Заборы (скалістыя ўзвышэнні на дне Дняпра).

забо́ры Род парогаў на Дзвіне (Віц. Рам. Мат.).

забо́рышча ​1 Месца за борам (Слаўг.).

забо́р'е Месца, якое знаходзіцца за лесам, за борам (Віц. Рам. Мат.).

□ в. Забор'е ці Заборы Віц. (Рам. Мат.), в. Забор'е (частка в. Пруды, яе вуліца) Стаўбц.

забо́чышча ​2 Месца па баках чаго-небудзь; бок старыцы (Рэч.). Тое ж забачэўе, забакі́, закаба́кі (Слаўг.), забочча (Нас., Слаўг.).

□ ур. Забочышча (луг) каля в. Заспа Рэч.

забро́ддзе Месца за бродам (Жытк., Слаўг.). Тое ж забродзішча, забраддзё, забрадзя́ннё (Слаўг.).